У Оршы ў Музеі гісторыі і культуры да 6 верасня будзе праходзіць выстава "Каты вандроўніка".
Зміцер Рыжык, аўтар выставы з Віцебска, шмат падарожнічае і да таго ж вельмі любіць катоў. Збіраць сувеніры – выявы гэтых мілых жывёл – ён пачаў у 2012 годзе падчас экскурсіі ў чарнагорскі горад Котар.
Цяпер у ягонай калекцыі фігуркі катоў з 60 краін свету.
Вышытыя, вылепленыя, намаляваныя, выразаныя сувеніры перадаюць усё хараство гэтых хатніх гадаванцаў.
Па тэлефоне 8 0216 51 25 51 можна запісацца на экскурсію, якая пройдзе 3 жніўня. Музей знаходзіцца па адрасе: Орша, вуліца Леніна, 9.