нядзеля, 26.03.2023
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook Новости horki.info по почте

Народны каляндар. 16 студзеня нельга было выхваляцца

16.01.2022 – 20:35 | 838

16 студзеня па народным календары імяніны ў Васіля, Гардзея, Ірыны. Звычай абавязваў у гэты дзень аглядаць хлявы, правяраць іх надзейнасць, ці змогуць вытрымаць моцныя халады. Звонку вышэй падграбалі да сцен снег, саломай затыкалі вентыляцыйныя акенцы. Казалі: "Завёў скацінку – не шкадуй хлявінку".

Надвор'е гэтага дня паказвала, якім будзе сакавік.

У гэты дзень забаранялася выхваляцца, каб не сурочыць (сглазіць) сябе і сваю сям'ю.