10 студзеня па народным календары імяніны ў Аляксандра, Аркадзя, Яфіма, Ігната, Лявона, Ніканора, Міколы, Пятра. Лічыўся днём дамачадцаў, быў звернуты выключна да праблем сям'і. Трэба было быць дома з роднымі, пажадана нікога не запрашаць у госці.
У гэты дзень стараліся хатнія справы рабіць супольна, а потым сядалі за стол, на які выстаўлялі як мага болей страў. 10 студзеня забаранялася сварыцца і высвятляць адносіны.