пят, 9.06.2023
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook Новости horki.info по почте

Народны каляндар. 4 студзеня гатавалі кашу для цяжарных

04.01.2022 – 14:27 | 831

4 студзеня ў нашых продкаў была Настасся. Праз суровыя маразы мінулых гадоў казалі пра гэты дзень так: "Настасся ўзоры шые". Лічылася, што яна ахоўвае цяжарных ад усялякае бяды. Быў звычай гатаваць для цяжарных кашу.

У гэты дзень нашы продкі думалі пра род і племя, славілі прамаці ўсяго, што на зямлі было, жыве і будзе жыць, бо яна няньчыць і корміць, душу малую святлом напаўняе.