27 снежня па народным календары імяніны ў Калініка, Філімона, Апалонія. Па гэтым дні прадказвалі, якім будзе другі месяц года. Казалі так: "Калінік пакажа надвор'е на люты".
Была яшчэ і такая прыкмета: калі ў гэты дзень снежна і халодна, то будзе добры ўраджай. У некаторых месцах у гэты дзень наказвалі: "Грэй хату, сцюжу гані".