5 снежня па народным календары імяніны ў Аляксея, Архіпа, Апанаса, Барыса, Васіля, Герасіма, Івана, Іллі, Максіма, Марка, Міхала, Паўла, Пятра, Праскоўі, Пракопа, Савы, Уладзіміра, Фадзея, Хведара, Якуба. У гэты дзень нашы продкі звычайна ўсёй вёскай выходзілі на вуліцу, каб расстаўляць тычкі ўздоўж дарог. Гэта было патрэбна, каб у завею і снегапад падарожнікі маглі лягчэй знайсці шлях.
Каля жылля разграбалі сцежкі. Лічылася, што менавіта з Пракопа ўсталёўваецца добрае снежнае покрыва, каб ездзіць на санках.
Была такая прыкмета: колькі сёння снегу, столькі вясной травы будзе.