17 снежня ў Гімназіі №1 горада Горкі правялі акцыю "Дзень роднай мовы" пад дэвізам "Мова родная – мова модная". Там былі інтэрактыўныя пляцоўкі і музыка ды вершы па радыё. Арганізавалі імпрэзу вучні 6 і 8 класаў разам з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры.
У гэты дзень раніцай па школьным радыё гучалі сучасная беларуская музыка і вершы. На некалькіх перапынках працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі. Там вучаніцы 6 класа падрыхтавалі загадкі і практыкаванні-хуткамоўкі, а вучні 8 класа правілі гульню "Тлумачальнікі", у якой патрэбна было растлумачыць значэнне розных беларускіх слоў.