Велікодным світанкам да магілы Хрыста ішлі жанчыны, каб намасціць Яго духмянасцямі. Там яны сустрэлі анёла, які абвясціў ім небывалую радасць: "Не бойцеся! Шукаеце Езуса Назараніна, укрыжаванага. Ён уваскрос!" (пар. Мк 16, 6).
Дарагія Браты і Сёстры і ўсе людзі добрай волі!
Сёння і я жадаю дзяліцца з Вамі гэтай радаснай навіной:
Хрыстус Уваскрос!
Жадаю, каб вера ва Уваскрослага жыла ў сэрцах і розумах кожнага з нас. Няхай жа кожны ў гэтыя святы адчуе асаблівае шчасце, адчуе любоў Бога і апеку анёлаў, зразумее сэнс жыцця і моц еднасці, адкрые сэрца і ўпусціць вясну надзеі.
Няхай гэтыя святы напоўняць Вас радасцю і супакоем. Няхай вера ва Уваскрослага дадае сілы перамагаць усялякія цяжкасці.
Аляксандр Яшэўскі, дапомажны біскуп Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі, біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці
Глядзіце па тэме:
► Каталіцкі Вялікдзень у Горках – поўны расклад Богаслужэнняў
► Як Горацкія каталікі рыхтуюцца да Вялікадня – фотарэпартаж з капліцы