На гэтым тыдні Горкі наведаў Аляксандр Яшэўскі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці. Ён правёў набажэнства ў Чысты чацвер у мясцовай парафіі Маці Божай Бялыніцкай.
Гэта адзін з найважнейшых дзён перадвелiкоднага тыдня, калі вернiкi ўспамінаюць Таемную Вячэру. Паводле Новага Запавету Ісус Хрыстос сустрэўся з апосталамі і вячэраў разам з імі. Падзея заснавала таемства прычасці.
Вялікдзень каталікі і пратэстанты адсвяткуюць у гэту нядзелю, а праваслаўныя – праз тыдзень.
Глядзіце па тэме:
► Каталіцкі Вялікдзень у Горках – поўны расклад Богаслужэнняў
► Біскуп Аляксандр Яшэўскі віншуе каталікоў з надыходзячай Пасхай