З 28 ліпеня па 4 жніўня ў вёсцы Гарадная Столінскага раёна Брэсцкай вобласці праходзіў VIII Міжнародны пленэр па ганчарстве.
Магілёўскую вобласць на пленэры прадставілі народныя майстры з пасёлка Глуша Бабруйскага раёна – Юрый Боўда і Аляксандр Арлоў.
Аляксандр Арлоў, кіраўнік узорнага калектыву ганчарнага мастацтва "Глечыкі", быў узнагароджаны дыпломам за зберажэнне традыцый ганчарства.
На мерапрыемстве майстры змаглі пагутарыць, абмяняцца вопытам і спосабамі выражэння сваёй творчасці.