аўт, 29.10.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Літаратурны конкурс "БрамаМар" яшчэ прымае творчыя працы. Удзельнічаць могуць старэйшыя школьнікі, студэнты і магістранты

15.02.2019 – 12:33 | 242

Па 28 лютага студэнты і школьнікі 9 – 11 класаў могуць адправіць свае творы на рэспубліканскі конкурс "БрамаМар". У гэтым годзе для вучняў школ – намінацыі проза і паэзія, а для студэнтаў і магістрантаў – проза, паэзія, крытыка, драматургія.

Конкурс праходзіць у некалькі этапаў. Спачатку працы ацэньваюць члены журы: літаратары, крытыкі і журналісты. Увосені ўдзельнікі, якія ўвайшлі ў спіс фіналістаў, будуць запрошаныя на спецыяльныя майстар-класы, воршкопы і іншыя мерапрыемствы ў рамках адукацыйнай праграмы "criticLab", дзе аўтары могуць не толькі пазнаёміцца паміж сабой, але і асабіста паразмаўляць з членамі журы.

Вынікі конкурсу стануць вядомыя на фінальнай вечарыне, дзе пераможцы атрымаюць прызы і дыпломы.

Як павінны выглядаць творы?

  • На беларускай і рускай мовах у электронным фармаце.
  • Шрыфт: Times New Roman,14 пт.
  • Фарматаванне: адзінарны інтэрвал, Палі – 2 см.
  • Імя файла: Імя_Прозвішча_НАМІНАЦЫЯ_1 (нумар файла, калі іх некалькі).
  •  Памер: у намінацыі "Проза" да разгляду прымаюцца творы розных жанраў (апавяданне, навела, аповесць і інш.) памерам да 15 тысяч сімвалаў, у намінацыі "Паэзія" – памерам да 5 тысяч сімвалаў, у намінацыі "Крытыка" – 7 тысяч сімвалаў,  у намінацыі "Драматургія" – 15 тысяч сімвалаў. Колькасць сімвалаў у кожным выпадку лічыцца без прабелаў.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email