Камень-прыклад з беларускім надпісам, зробленым лацінскімі літарамі, знайшлі археолагі пад Горкамі.
Навукоўцы наткнуліся на курганны могільнік, над якім узвышаўся камень з выбітым на ім надпісам: "Памажы, Госпадзе, Васілю року 1750". Надпіс зроблены не проста на беларускай мове, але літарамі лацінскага алфавіта. Лацінкай нараўне і з роднай кірыліцай у Беларусі карысталіся з 17 стагоддзя ў свецкіх і рэлігійных творах і нават у справаводстве.
Як паведамляе ТРК "Магілёў", на рэдкая знаходка трапілася супрацоўнікам і студэнтам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова. Яны праводзяць у нашым раёне інвентарызацыю помнікаў археалогіі.