чцв, 25.04.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Працяг жыцця ў нашых душах. У БДСГА адбыўся вечар памяці Анэлі Тулупавай

22.02.2018 – 15:32 | 740

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, у бібліятэцы імя Д.Р.Новікава БДСГА адбыўся вечар памяці, прысвечаны 80-годдзю паэтэсы, празаіка, драматурга, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Анэлі Тулупавай. Лёс Анэлі Іванаўны быў цесна звязаны з Горкамі, з нашай навучальнай установай. Тут прайшло больш за 10 гадоў жыцця, тут пачаўся шлях у вялікую літаратуру.

Анэля Тулупава

Анэля Тулупава

Анэля Тулупава

На сустрэчы прысутнічалі тыя, хто асабіста ведаў творцу. Кіраўнік народнага літаратурнага аб’яднання "Парнас" Андрэй Міхайлавіч Пугач прыгадаў свае сустрэчы з Анэляй Іванаўнай падчас яе працы ў газеце "Советский студент". Запомніў паэтку патрабавальнай да слова журналіста, вельмі прыгожай, абаяльнай і аптымістычнай.

Анэля Тулупава

Анэля Тулупава

Анэля Тулупава

Былая настаўніца рускай мовы і літаратуры, а зараз пенсіянерка Святлана Паўлаўна Козік усё жыццё сябравала з сям’ёй Анэлі Іванаўны і яе дачкой Алесяй. На сустрэчу прынесла шмат фотаздымкаў, кнігі Тулупавай і паэтычныя зборнікі ўнучкі пісьменніцы Валерыі, якой ад бабулі перадаўся літаратурны талент. Святлана Паўлаўна расказала пра тыя нялёгкія выпрабаванні, якія выпалі на долю паэтэсы. Трагічная смерць бацькоў, хвароба дачкі, заўчасная смерць мужа. І пра шлях да Бога.

Анэля Тулупава

Сапраўды, творчасць Анэлі Іванаўны была цесна звязана з духоўным пошукам, прагай да веры, якую шукала ўсё жыццё. І знайшла. Паэтэса напрыканцы жыцця стала манахіняй Неанілай. Пераступіла за тую мяжу, за якой слава – нішто, калі сэнс жыцця толькі ў Веры і Любові, у служэнні Богу і бліжнім. 

Анэля Тулупава

І вядома ж, на сустрэчы гучалі вершы Анэлі Іванаўны. Меладычныя, эмацыйныя і вельмі розныя па тэматыцы: ад высокага патрыятызму да пяшчотнай лірыкі, ад глыбокіх філасофскіх разваг да іскрыстага гумару. Вершы чыталі ўдзельнікі клуба творчай моладзі "Дэбют" Віталіна Скрунда, Вераніка Нарон, Вікторыя Чыгілейчык (факультэт бізнесу і права), Алег Кучынскі (эканамічны факультэт), Марыя Талсташова (факультэт бухгалтарскага ўліку), Раман Максіменка (факультэт біятэхналогіі і аквакультуры).

Анэля Тулупава

Вечар памяці быў удала дапоўнены ўрыўкамі з відэафільма Аляксандра Дамарацкага "Свет далекай зоркі". Удумлівага і шчырага разважання пра лёс і творчасць Анэлі Тулупавай.

Анэля Тулупава

Анэля Тулупава

Анэля Тулупава

У паэтэсы ёсць такія радкі:

Як памру,

Дарагіх не стаўце мне помнікаў,

Толькі крыж, святы, ратавальны.

Засумуеце раптам – успомніце,

Мы заўсёды з Богам і з вамі.

Анэля Тулупава

Анэля Тулупава

Анэля Тулупава

На сустрэчы ў бібліятэцы і прыгадалі гэтую светлую жанчыну з такой адкрытай і трапяткой душой. Яе паэзію – з глыбокімі пачуццямі, яркімі вобразамі, прыгожымі рыфмамі. І адчулі, што Анэля Іванаўна − беларуская ластаўка, якая сапраўды разам з намі, бо памяць – гэта працяг жыцця чалавека ў нашых душах.

Анэля Тулупава

Анэля Тулупава

Анэля Тулупава

Даведка

Нарадзілася Анэля Тулупава 1 лютага 1938 года ў вёсцы Капань Рэчыцкага раёна ў сям’і настаўніка.

Закончыла Гомельскае медыцынскае вучылішча (1955), завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі БДУ (1969). Працавала фельчарам і акушэркай у медыцынскіх установах Віцебшчыны, з 1960 г. – дыктаркай Віцебскага абласнога тэлебачання, з 1962 – інструктарам РДК, медсястрой у бальніцы, загадчыкам аддзела райкама камсамола, рэдактаркай газеты "Советский студент".

У 1974-1978 гг. – загадчыца рэпертуарнага аддзела Белдзяржфілармоніі, у 1979-1988 гг. ­­– старшая рэдактарка выдавецтва "Мастацкая літаратура".

З 1990 па 1994 г. працавала загадчыцай аддзела літаратурнага часопіса "Вожык". Пайшла з жыцця ў 2001 годзе).

Анэля Тулупава

Анэля Тулупава

Марыя Студнёва, фота: Аляксандр Храмко

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email