нядзеля, 29.09.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Бібліятэка БДСГА падрыхтавала віртуальную выставу, прысвечанаю Васілю Быкаву

18.06.2024 – 14:09 | 237

19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава. Бібліятэка БДСГА падрыхтавала да гэтай юбілейнай даты віртуальную выставу "Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава".

Васіль Быкаў не толькі прайшоў усю Вялікую Айчынную вайну, але і пакінуў пасля сябе бясцэнную літаратурную спадчыну.

З баёў ён прывёз гераічныя творы пра подзвігі савецкіх салдат, якія не былі прыхаваны ідэалагічнымі цэтлікамі.

Кожны твор гэтага пісьменніка станавіўся падзеяй, пашыраў кола чытачоў, прыцягваў увагу кінематаграфістаў, кампазітараў, тэатральных рэжысёраў. Па ягоных кнігах створаны балет, опера, напісаны сімфоніі, пастаўлены спектаклі, зняты фільмы.

Паглядзець віртуальную выставу "Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава" можна тут.

Васіль Быкаў – беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч, удзельнік Другой сусветнай вайны, капітан. Народны пісьменнік Беларусі. Большасць ягоных твораў – аповесці, дзеянне якіх адбываецца падчас Другой сусветнай вайны і ў якіх паказаны маральны выбар чалавека ў найбольш драматычныя моманты жыцця.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email