Падведзены вынікі першага этапу рэспубліканскага конкурсу "Чытаем па-беларуску з velcom" для вучняў 7 і 8 класаў. На працягу двух з паловай месяцаў яны запісвалі відэа, на якіх чыталі творы са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Вучні з усёй краіны даслалі 2048 ролікаў агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. Удзельнікі з Магілёўскай вобласці апублікавалі 236 відэа. 30 з іх сталі пераможцамі першага этапу. Два фіналісты – з Горацкага раёна.
Ангеліна Аўдзеенка, Горкі:
Вераніка Домніч, Горацкі раён:
Удзельнікі конкурсу размяшчалі ролікі на асабістай старонцы ў Вконтакте, Facebook або Instagram. Да праекта далучыліся і дарослыя, якія падтрымалі ўдзельнікаў. Сваё прачытанне беларускіх твораў знялі генеральны дырэктар і топ-менеджары velcom, прадстаўнікі дыпламатычных місій замежных дзяржаў, прадстаўнікі Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе "Еўрабачанне", гульцы футбольных клубаў "Крумкачы", "Іслач", "Мінск", працоўныя калектывы "МТЗ" і "ММЗ", маладыя паэты, студэнты БДУ.
"Чытаем па-беларуску з velcom" праходзіць пры падтрымцы Міністэрства адукацыі. Прыём работ завяршыўся 20 снежня. Пасля гэтага журы вызначыла па 30 найлепшых прадстаўнікоў ад кожнай вобласці і горада Мінска для ўдзелу ў другім этапе. З лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі выступяць перад журы ўжывую. Пяцёра найлепшых ад кожнага рэгіёну будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў траўні 2018 г., пераможцам конкурсу будуць уручаны смартфоны маркі Apple.
"Мы хацелі б падзякаваць усім удзельнікам конкурсу, а таксама іх педагогам і бацькам за ўвагу да праекта і сапраўдную цікавасць да беларускай літаратуры. Мы рады, што праект "Чытаем па-беларуску з velcom" адкрывае для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстоўвае магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі", – адзначылі ў velcom.