У Беларусі працягваецца анлайн-конкурс "Чытаем па-беларуску з velcom". У гэтым годзе ініцыятыва праходзіць у фармаце рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў сярод вучняў 7 і 8 класаў з усіх школ краіны. Да ўдзелу ў конкурсе ўжо прынята некалькі сотняў прац, у тым ліку і ад вучняў з Магілёва і Магілёўскай вобласці.
Да 30 лістапада ўдзельнікі конкурсу "Чытаем па-беларуску з velcom" запісваюць відэа, дзе яны дэкламуюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Затым дзеці размяшчаюць відэазапіс на асабістай старонцы ў Facebook, Вконтакте або Instagram з афіцыйнымі хэштэгамі праекта #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom.
Мэта праекта – адкрыць для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстаць магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі.
Школьнікі з Магілёва і Магілёўскай вобласці прымаюць актыўны ўдзел у ініцыятыве. Ніжэй некаторыя з прац:
Лізавета Дарошчанка са Шклова для ўдзелу ў конкурсе даслала відэа з творам Рыгора Барадуліна "Трэба дома бываць часцей"
Валерыя Сомчанка з аграгарадка Жорнаўка абрала твор Якуба Коласа "Мой родны кут"
Дзмітрый Ліштван з Слаўгарадскага раёна прачытаў вельмі кранальны верш Ніла Гілевіча "Маці"
Яніна Ерашкова з Крычава выканала верш Рыгора Барадуліна "Бацьку"
Вераніка Бандаровіч з Магілёва чытае твор Янкі Купалы "Спадчына"
На першым этапе праекта будуць вызначаны па 30 лепшых канкурсантаў з кожнай вобласці і горада Мінска. З лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі будуць выступаць перад журы ўжывую. Пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёну будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў траўні 2018 г., пераможцам конкурсу будуць уручаны смарфтоны маркі Apple.