Багаты выбар і прывабныя цэны на сельскагаспадарчых ярмарках у Магілёве можна ўбачыць на выхадных. Гандаль разгарнуўся на пляцоўцы каля фізкультурна-аздараўляльнага комплексу "Н2О". Сюжэт пра гэта выйшаў на тэлеканале "Беларусь-4. Магілёў".
Там можна набыць садавіну, гародніну, саджанцы, угнаенні, насенне ды іншыя тавары. Выбар вялікі!