сер, 11.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Velcom вязе ў Горкі свой сацыяльна-адукацыйны праект "Чытаем па-беларуску"

13.02.2017 – 10:44 | 638

Праект "Чытаем па-беларуску з velcom" – сацыяльна-адукацыйная ініцыятыва рэспубліканскага маштабу. Да яе ўжо далучыліся больш за 14 000 малодшых школьнікаў у Мінску, Гродзенскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцях. У лютым і сакавіку спецыяльныя інтэрактыўныя ўрокі, прысвечаныя беларускай мове і літаратуры, пройдуць у Магілёўскай вобласці. Першым горадам, куды прыедзе праект у рэгіёне, стануць Горкі. Тут урокі пройдуць 15 лютага. 

"Чытаем па-беларуску з velcom" – гэта сацыяльны адукацыйны праект, ініцыятарам якога з'яўляецца кампанiя velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мэта гэтай ініцыятывы – папулярызацыя беларускай мовы і літаратуры. Урокі ў рамках праекта праходзяць у інтэрактыўнай форме і ўключаюць у сябе гульні, загадкі, казкі.

Асаблівасць гэтай сацыяльнай адукацыйнай ініцыятывы – далучэнне школьнікаў да нацыянальнай культуры праз інтэрактыўную форму і, перш за ўсё, праз беларускую мову. Рэалізаваць гэтую ідэю на кожным уроку арганізатары запрашаюць незвычайных настаўнікаў. Да ініцыятывы ўжо далучыліся вядомыя дзеячы культуры, спорту, тэатральнага мастацтва. Раіса Баравікова, Юрый Жыгамонт, Алена Масла, Наталля Бучынскія сталі пастаяннымі настаўнікамі праекта, як і Уладзімір Ліпскі. Беларускі паэт і празаік, галоўны рэдактар ​​дзіцячага часопіса "Вясёлка", член Нацыянальнай камісіі па правах дзяцей і кіраўнік праўлення Беларускага дзіцячага фонду правядзе інтэрактыўныя ўрокі ў Горках.

"Быць настаўнікам у такім праекце – адчуваць сябе патрэбным, адчуваць упэўненасць у тым, што твая справа прыносіць карысць – фарміруе духоўнасць у дзецях. Бо мова, літаратура і культура ў цэлым – тое, без чаго духоўнасць прадставіць нельга. На ўроках я не ацэньваю дзяцей, а прашу, каб тыя ацанілі мяне. Гэта іх вельмі падбадзёрвае і захапляе. У такім фармаце атрымліваецца сапраўды добры дыялог пра мову і літаратуру. Так склалася, што многія стагоддзі беларуская мова не магла фарміравацца паўнавартасна. І зараз, такімі вось маленькімі крокамі, як беларускамоўныя выданні, сацыяльна-адукацыйныя і культурныя праекты, у тым ліку і "Чытаем па-белруску з velcom", мы адраджаем нацыянальную ідэнтычнасць, фарміруем культурную спадчыну. Такія праекты – прыклад для ўсіх беларускіх  кампаній", – падзяліўся ўражаннямі Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі.

Праект "Чытаем па-белруску з velcom" пачаўся ў Мінску ў кастрычніку 2015 года і прайшоў ужо больш чым у 110 установах адукацыі. Вясной 2016 года праект выйшаў на рэспубліканскі ўзровень, бо арганізатары праекта атрымалі мноства лістоў з просьбамі правесці падобныя ўрокі ў рэгіёнах краіны. Да цяперашняга моманту ў займальных занятках на беларускай мове прынялі ўдзел больш за 14 000 школьнікаў. Як чакаецца, агулам 150 школ і больш за 20 000 вучняў па ўсёй Беларусі возьмуць удзел у сацыяльнай адукацыйнай ініцыятыве "Чытаем па-беларуску з velcom".

Катажына Валкоўская

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email