У праваслаўнай царкве Ушэсця (па-руску: Вознесения) у вёсцы Мазалава Мсціслаўскага раёна працягваецца аднаўленне і абнаўленне. Што там зараз, глядзіце ў фотаздымках Аляксандра Угрумава.
Як мы пісалі раней, вялікі купал царквы збіраліся пакрыць нітрыд тытанам, які імітуе колер золата, а таксама дарабіць дах. Да канца года планавалі завяршыць вонкавыя работы. Грошы на ўсё гэта збіраюць праз мясцовы дабрачынны Фонд аднаўлення архітэктуры.