пан, 23.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Юркова на Дзень Волі выклікалі ў ваенкамат

25.03.2016 – 12:56 | 1496

Вядомаму ў рэгіёне грамадскаму актывісту Андрэю Юркову на сёння, калі адзначаецца Дзень Волі, прыслалі позву з ваенкамата.

У дакуменце гаворыцца, што Юркову трэба з'явіцца "для ўдакладнення ваенна-ўліковых звестак".

"Пра мяне на свята ўзгадаў ваенкамат! Дачка смяецца, што мне няма яшчэ 27 гадоў. 25 сакавіка 1918 году ў Мінску ўпершыню ў гісторыі была абвешчана БНР – Беларуская Народная Рэспубліка. Потым, праз год, бальшавікі не маглі ігнараваць гэты факт і абвясцілі ў супрацьвагу БССР у Смаленску, а з яе паўстала Рэспубліка Беларусь, наша Радзіма. Са святам, сябры!", – напісаў Юркоў на сваёй старонцы ў фэйсбук.

Дзень Волі частка беларускага грамадства, а таксама дыяспара адзначае 25 сакавіка, калі ў 1918 годзе была абвешчана незалежнасць першай беларускай рэспублікі – БНР (Беларускай Народнай Рэспублікі). Гэта краіна была створана 9 лютага 1918 года, а 25 сакавіка Рада БНР прыняла Трэцюю ўстаўную грамату, у якой абвясціла незалежнасць. Гэта адбылося раніцай у будынку Сялянскага пазямельнага банка на вуліцы Серпухаўскай у Мінску. Дарэчы, гістарычны будынак у якасці напаміну і сведкі тых падзеяў захаваўся да сёння, цяпер там адрас – Валадарскага, 9.

Штогод на 25 сакавіка горацкія актывісты віншуюць студэнтаў БДСГА з гэтым святам і раздаюць віншаванкі. У гэтым звычайна прымае ўдзел і Андрэй Юркоў.

Антон Валадзько

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email