пан, 23.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

У Горках – традыцыйныя віншаванні з нагоды Дня Волі

25.03.2015 – 14:25 | 1705

Грамадскія актывісты Горак сёння раздавалі на вуліцах віншавальныя паштоўкі да Дня незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Віншаванне БНР Горкі

“Жадаем вам моцы і гонару любіць Беларусь, ганарыцца ёй, шанаваць і ўзбагачаць яе мову і культуру!” – напісана на віншаванцы.

Традыцыя гэткім чынам адзначаць угодкі БНР у Горках склалася даўно, тым болей у акадэміі некалі працаваў першы кіраўнік Беларускай Народнай Рэспублікі – Ян Серада. Ён быў дацэнтам Беларускай акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі (так у тыя гады звалася наша БДСГА). Серада выкладаў ветэрынарыю і зоагігіену з ліпеня 1925 года па снежань 1929 года.

Звычайна мясцовыя грамадскія актывісты таксама ўскладаюць кветкі на магілу студэнта Войцеха Дамарацкага, які загінуў падчас паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Ахвяры таго паўстання былі недарэмнымі, бо праз 55 гадоў на мапе свету з’явілася першая беларуская рэспубліка.

БНР была створана 9 лютага 1918 года, а 25 сакавіка Рада БНР прыняла Трэцюю ўстаўную грамату, у якой абвясціла незалежнасць. Гэта адбылося раніцай у будынку Сялянскага пазямельнага банка на вуліцы Серпухаўскай у Мінску. Дарэчы, гістарычны будынак у якасці напаміну і сведкі тых падзеяў захаваўся да сёння, цяпер там адрас – Валадарскага, 9.

Антон Валадзько

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email