"Учора добра пагулялі ў футбол. Трава скошана. Вялікі дзякуй дрыбінскім пажарнікам!", - адзначыў мясцовы аматар актыўнага спорту Андрэй Юркоў.
Менавіта ён падняў на сайце horki.info праблему неўпарадкаванасці спартовых пляцовак у родным Дрыбіне.
Тэма знайшла заўважны водгук у чытачоў. У каментарах людзі спрачаліся, хто павінен даглядаць мясцовыя футбольныя палі: чыноўнікі ад фізкультуры або самі спартоўцы.
Як бачым, пакуль інтэрнаўты пісалі каментары, супрацоўнікі Дрыбінскага раённага аддзелу па надзвычайных здарэннях скасілі траву на пляцоўцы каля будынку іх арганізацыі.