чцв, 21.11.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Беларусы заваявалі чацвёрты медаль на Алімпіядзе ў Парыжы

11.08.2024 – 05:51 | 579

Беларускі цяжкаатлет Яўген Ціханцоў заваяваў бронзавы медаль на Алімпійскіх гульнях у Парыжы.

Яўген Ціханцоў спаборнічаў у катэгорыі да 102 кг. Ён пачаў з няўдалага падыходу ў рыўку на 176 кг, а затым справіўся са штангай вагой 178 кг і 183 кг. Пасля першага практыкавання ішоў чацвёртым, саступаючы 2 кг трэцяй пазіцыі і 3 кг – першай. У штуршку беларус выканаў паспяховыя спробы на 214 і 219 кг, але вага ў 228 кг не скарылася. Аднак набранай сумы ў 402 кг хапіла, каб здабыць бронзу.

Евгений Тихонцов во время толчка на Олимпиаде в Париже.

Дарэчы, Яўген Ціханцоў – дзейны бронзавы прызёр чэмпіянату свету і чэмпіён Еўропы.

Тяжелоатлет Евгений Тихонцов на Олимпиаде в Париже.

Беларускія спартсмены завяршылі выступы на Гульнях XXXIII Алімпіяды ў Парыжы з чатырма медалямі: золата ў скачках на батуце заваяваў Іван Літвіновіч, а срэбра – Віялета Бардзілоўская, срэбра ў акадэмічным веславанні здабыў Яўген Залаты.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email