Срэбны медаль у акадэмічным веславанні заваяваў на Алімпійскіх гульнях у Парыжы Яўген Залаты. Ён нарадзіўся ў Краснаполлі Магілёўскай вобласці.
24-гадоўны Яўген Залаты ўдзельнічаў у заездзе на 2000 метраў. Падчас гонкі спачатку адставаў, потым вырваўся наперад і выйшаў на другое месца!
2 жніўня залаты медаль на Алімпіядзе заваяваў у скачках на батуце Іван Літвіновіч, а срэбны медаль – Віялета Бардзілоўская.