чцв, 21.11.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Золата і срэбра ўжо заваявалі беларускія спартсмены на Алімпіядзе ў Парыжы

03.08.2024 – 08:23 | 701

Спартсмены з Беларусі паказалі на XXXIII летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы высокі клас у скачках на батуце. Віялета Бардзілоўская заваявала срэбны медаль, а Іван Літвіновіч – залаты.

Ивант Литвинович и Виолетта Бордиловская.

Віялеце – 19 гадоў, родам яна з Магілёва. Івану – 23, ён з Вілейкі.

Виолетта Бордиловская.

Скачкі на батуце – від спорту, які да гэтага дзве Алімпіяды запар прыносіў Беларусі залатыя медалі. У 2016-м годзе на найвышэйшую прыступку п'едэстала падняўся наш спартсмен Уладзіслаў Ганчароў. У 2020 – Іван Літвіновіч, які сёлета стаў двухразовым алімпійскім чэмпіёнам. 

Ивант Литвинович.

Спаборніцтвы па скачках на батуце адбываліся на знакамітай арэне "Берсі". Гэта знакавае месца для Францыі. Арэна пабудавана ў 1984 годзе і бачыла самых яркіх зорак культуры і спорту.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email