Шматлікія пілігрымы з розных мясцін Беларусі з дня на дзень скіруюцца ў мястэчка Будслаў Мядзельскага раёну Мінскай вобласці. Там адбудзецца традыцыйны фэст у гонар абразу Маці Божай Будслаўскай, які ў 2017 годзе быў унесены ў сусветны Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Сёлета ўрачыстасці запланаваны на 30 чэрвеня і 1 ліпеня – паведамляе catholic.by.
Праграма Буслаўслаўскага фэсту ў 2023 годзе
30 чэрвеня, пятніца
- 14:00 – 17:00 – сустрэча і прывітанне пілігрымаў.
- 18:00 – святая Імша (цэлебруе Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч).
- 20:00 – Акафіст у выкананні хору Грэка-Каталіцкай Царквы.
- 20.30 – Марыйныя нешпары.
- 21:00 – Крыжовы шлях.
- 22.30 – тэматычная канферэнцыя "Каранацыя абраза Маці Божай Будслаўскай".
- 23.30 – працэсія са свечкамі і копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай.
- 0:00 – святая Імша (Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі).
1 ліпеня, субота
- 2:00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
- 7:00 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі.
- 8:00 – святая Імша (цэлебруе біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч).
- 9:00 – Фацімскі ружанец.
- 10:00 – сустрэча Папскага легата арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, узнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу "Марыя ў маім сэрцы".
- 11:00 – святая Імша і Эўхарыстычная працэсія (цэлебруе Папскі легат арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці).
- На працягу ўсяго фэсту – ушанаванне вернікамі абраза Маці Божай Будслаўскай (базыліка).