Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь з 18 мая выпусціў у абарачэнне новую манету "Славянка". Яна з золата 999,9 пробы, важыць 7,78 грам і мае намінал 50 рублёў. Усяго такіх 5 000 штук.
На новай манеце – рэльефная выява партрэта маладой славянкі з маленькім дзіцем на руках, па баках – дзве райскія птушкі, якія дапаўняюць духоўны складнік кампазіцыі.
Выпушчаная ў абарачэнне манета – законны плацежны сродак Рэспублікі Беларусь і абавязковая да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.