З 21 лютага па 10 сакавіка ў Камітэце дзяржкантролю будзе працаваць гарачая лінія па пытаннях дзейнасці аператараў сотавай рухомай электрасувязі, якасці і кошту паслуг для насельніцтва, паведамляе ведамства.
Звяртацца можна па буднях з 9:00 да 13:00 і з 14:00 да 18:00 па кароткім нумары 191.
Можна паведаміць пра:
- факты няякаснага аказання паслуг сотавай сувязі і сэрвісаў на яе аснове,
- залішняе налічэнне або спісанне кошту паслуг,
- неабгрунтаванае падключэнне дадатковых опцый,
- невыкананне патрабаванняў заканадаўства,
- абарону правоў спажыўцоў пры рэалізацыі аператарамі тавараў і паслуг,
- недахопы пры сэрвісным і гарантыйным абслугоўванні.
Таксама можна выказаць прапановы для паляпшэння якасці працы аператараў сотавай сувязі.