аўт, 10.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

У Беларусі пройдзе Рэспубліканская дыктоўка на роднай мове. Далучыцца могуць усе

17.02.2023 – 12:05 | 714

У аўторак 21 лютага адбудзецца Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове, перадае БЕЛТА. Яна будзе праходзіць з 13:00 да 14:00 на базе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Удзельнікі, якія будуць пісаць тэкст у месцы правядзення, ужо зарэгістраваны: месцы былі абмежаваныя.

Астатнія могуць далучыцца праз Zoom-платформу. Прамую трансляцыю будзе весці канал "Культура" Беларускага радыё.

Дыктоўку праводзяць, каб даць магчымасць усім ахвочым праверыць узровень сваёй пісьменнасці, а яшчэ – праявіць салідарнасць, прадэманстраваць сваю любоў і павагу да беларускай мовы, у чарговы раз звярнуць увагу на яе прыгажосць, мілагучнасць, адчуць смак і энергію беларускага слова.

У розных краінах свету 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ініцыятыва накіравана на прызнанне і заахвочванне да выкарыстання родных моў.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email