Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь з 29 снежня выпускае ў абарачэнне памятныя манеты "Бітва на Сініх Водах", "Нацыянальная бібліятэка Беларусі. 100 гадоў", "Міхаіл Савіцкі. 100 гадоў. Беларусь партызанская", "Міхаіл Савіцкі. 100 гадоў. Чорная быль".
Бітва на Сініх Водах адбылася ў 1362 годзе. У ёй войска вялікага князя ВКЛ Альгерда разбіла татараў і вызваліла ад іх большую частку тэрыторыі сучаснай Украіны.
Міхаіл Савіцкі – народны мастак Беларусі. Працаваў у галіне станкавага і манументальнага жывапісу. Бадай што найбольш знакаміты ягоны твор – "Партызанская мадонна".