пят, 29.11.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Вось як у Мсціслаўскім раёне захоўваюць абрад Варварынскай свечкі

22.12.2022 – 11:53 | 1009

Пра тое, як у Мсціслаўскім раёне шануюць і зберагаюць абрад Варварынскай свечкі, распавёў тэлеканал "Беларусь-4. Магілёў".

У мінулую суботу 17 снежня ў праваслаўных вернікаў быў дзень Святой Варвары. Хрысціянская пакутніца жыла і загінула за веру ў трэцім стагоддзі. Яе вельмі шануюць на Мсціслаўшчыне.

У некаторых вёсках гэтага рэгіёну праводзіцца абрад Варварынскай свечкі, напрыклад, у Доўгавічах Ракшынскага сельскага савета.

Варварынская свечка перайшла да спадарыні Алены, мясцовай жыхаркі, у спадчыну ад бабулі. Жанчына была яшчэ малой, але памятае, як раней жыхары вёскі адзначалі гэты дзень.

– Мы, дзеці, не ведалі тады, што адбываецца, але было цікава. На стале стаяла маленькая свечка, вакол яе збіралася многа жанчын сталага веку. Накрывалі стол, сядзелі за ім, шанавалі святую Варвару, – успамінае Алена.

Варварынская свечка – гэта дзіва мсціслаўскай глыбінкі, рэдкі цяпер вясковы абярэг.

У Доўгавічах вераць, што да свечкі можна звяртацца з просьбамі. Жыхары ахвотна дзеляцца прыкладамі шчаслівага вырашэння іх праблем. Людзі перакананы, што заступніца Варвара абароніць іх ад усяго нядобрага.

Гэта свята заўсёды было толькі жаночым. Сёлета, як і ў старыя часы, свечку паднавілі – пашылі ёй новае ўбранне.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email