Нацыянальны банк Беларусі выпусціў у абарачэнне памятную манету "Год Труса". Яна срэбная, намінал 20 рублёў. Усяго такіх манет – 1199 штук.
На аверсе ў знешнім крузе ўверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе – намінал 20 РУБЛЁЎ, справа – год чаканкі; злева – проба сплаву.
Ва ўнутраным крузе ў цэнтры – кампазіцыя, якая складаецца з элементаў гадзіннікавага механізма, Сонца і Месяца. У цэнтры гадзіннікавага механізма – устаўка з фіяніту. Па крузе – лічбы, якія абазначаюць гады з 2013 па 2024, па колькасці гадоў аднаго цыкла кітайскага месяцовага календара; золатам выдзелены асобныя элементы цэнтральнай кампазіцыі і 2023 (год Труса).
На рэверсе ў цэнтры – стылізаваная выява сняжынкі і трусоў, па перыметры манеты – дэкаратыўныя элементы, унізе – выява кітайскага іерогліфа, які абазначае труса, і надпіс: ГОД ТРУСА.
Гэта манета – законны плацежны сродак у Беларусі, яна абавязковая да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.