20 кастрычніка па народным календары імяніны ў Восіпа, Лявона, Мікалая, Палагеі, Сяргея, Юльяна. У гэты дзень сяляне раніцай перш за ўсё кармілі быдла і толькі пасля гэтага садзіліся снедаць. Печ належала падпаліць самаму малодшаму ў сям'і – верылі, што ў гэтым выпадку ўсю зіму ў хаце будзе цёпла.
Была такая прыкмета: "Калі Сяргей снегам пакрыецца, то з Матроны (22 лістапада) зіма ўстане на ногі".