19 жніўня па народным календары імяніны ў Андрэя, Нічыпара, Цімоха, Макара, Міхала, Ноны, Ірыны, Крысціны, Марыі. Яблычны Спас, Другі Спас. Лічылася святам садавіны, якую дазвалялася з гэтага дня есці: "Смачны яблычкі на Спаса". Таксама яблыкі абавязкова неслі на могілкі нябожчыкам. Раней людзі верылі, што 19 жніўня канчаецца лета: "Прыйшоў Спас – лета ад нас". У народзе Спас лічылі днём адлёту буслоў, але калі гэтыя птушкі не адляталі, то гэта было прыкметай мяккай і цёплай зімы.
У старыя часы былі такія прыкметы: цёплы ясны дзень – будзе снежная зіма; ідуць дажджы – лістапад таксама дажджлівы будзе; калі шмат яблык урадзілася, то наступны год будзе ўраджайным.