13 жніўня па народным календары імяніны ў Ганны, Антона, Арсена, Васіля Веніяміна, Уладзіміра, Георгія, Еўдакіма, Лізаветы, Івана, Язэпа, Восіпа, Канстанціна, Максіма, Мікалая, Сяргея, Сцяпана, Юрыя. У даўнейшыя часы ў гэты дзень пяклі пірагі з рэпай, рабілі рэпны квас, варылі рэпную кашу. У дарослых кустоў парэчкі і агрэсту выразалі засохлыя, хворыя і пашкоджаныя галінкі. Таксама 13 жніўня існаваў звычай загавору бараны, казалі: "Калі не загаворыш барану на Еўдакіма – не дагодзіш каню".
Былі такія прыкметы: калі пчолы лётаюць над полем з раніцы, то надвор'е будзе добрым; калі дзьме моцны вецер, то зіма будзе снежнай.