29 ліпеня па народным календары імяніны ў Аляўціны, Валянціна, Івана, Матроны, Паўла, Пятра, Хведара, Юліі, Якуба. Нашы продкі лічылі, што 29 ліпеня не чуваць птушыных галасоў, бо ў адных птушак – час лінькі, іншыя ж – падымаюць птушанят на крыло.
Былі такія прыкметы: калі бацвінне морквы павяла, хутка будуць дажджы; калі стаіць туман, то прыйшоў час ісці ў лес па грыбы.