26 ліпеня па народным календары імяніны ў Антона, Гаўрылы, Сцяпана, Юліяна. Да гэтага моманту звычайна жыта паспявала і пачынала хіліцца да зямлі. Таму нашы продкі ў гэты дзень шмат працавалі – збіралі ўраджай і касілі. Каб сілы пры гэтым не заканчваліся, клалі запазуху лустачку хлеба.
Былі такія прыкметы: сухое надвор'е ў гэты дзень абяцала добрую і сухую восень; калі ж ішлі дажджы, то людзі лічылі, што ўраджай можа загінуць.