22 чэрвеня па народным календары імяніны ў Аляксандра, Аляксея, Івана, Кірыла, Марыяны, Марыі, Марфы. Гэта астранамічны пачатак лета, дзень летняга сонцастаяння. На Кірылу – канец вясне, пачын лету – лічылася ў Беларусі ў мінулым. Казалі так: "З Кірылавага дня – што сонейка дае, то ў мужыка ў свірне". У гэты дзень надыходзіў час касіць ды сена сушыць.
Былі такія прыкметы: калі жыта цвіце, то прыйшоў час касіць і сушыць сена; вароны часта крычаць – хутка пойдуць дажджы.