18 чэрвеня па народным календары імяніны ў Васілісы, Віктара, Галіны, Георгія, Гардзея, Змітра Дарафея, Ігара, Канстанціна, Лявона (Леаніда), Марка, Міхала, Нікі, Мікалая, Паўла, Пятра, Хведара. У старыя часы называўся Дарафееў дзень. У народзе верылі, што на Дарафея сняцца прарочыя сны і квітнее сон-трава. Калі знайсці такую кветку, то яна можа ад бессані выратаваць, бо сцішае душэўны непакой, дае сэрцу роўнае біццё.
Былі такія прыкметы: калі на Дарафея цёпла – зерне будзе буйным; калі ў першай палове дня выпалаць пустазелле (траву на гародзе), то яно болей не вырасце.