13 чэрвеня па народным календары імяніны ў Барыса, Крысціны, Мікалая, Палікарпа, Рамана, Піліпа. У старыя часы гэты дзень называўся Ерамей-распрагальнік. Для сялян – гэта час заканчэння сяўбы. Сейбіты і аратыя пасля працы каталіся па траве, каб падужэць. Прыходзіў час падумаць пра коней, якіх распрагалі і вялі на раку купацца, пасля чаго прытомленых на ворыве адпускалі пасвіцца на лузе.
Прыкмецілі, калі ў гэты дзень зязюля куяе – будзе добрае надвор'е; ідзе дождж – будзе кепскае надвор'е.