6 чэрвеня па народным календары імяніны ў Алены, Івана, Мікіты, Хведара. У Сымонаў дзень у старыя часы за наваколлем назіралі пчаляры. Цёплае надвор'е і вылет пчол сёння азначаў багаты медазбор. Таксама лічылася, што ў гэты дзень пачынала цвісці шыпшына.
Былі такія прыкметы: калі ягаднікі цвітуць, то будзе шмат сыраежак; калі сёння шмат камароў, то ў ліпені будзе засуха; калі птушкі лётаюць нізка, то лета будзе дажджлівым.