4 чэрвеня па народным календары імяніны ва Уладзіміра, Захара, Івана, Міхаіла, Паўла, Сафіі, Хведара. Васіліск – салаўіны дзень – так называлі сённяшні дзень у старыя часы. Па народным павер'і, у гэты дзень на свет з'явіўся цар змей Васіліск. Таму нашыя продкі імкнуліся нічога не рабіць ні ў хаце, ні на двары. А яшчэ 4 чэрвеня лічылася святам лаўцом пявучых птушак.
Былі такія прыкметы: у гэты дзень нельга было працаваць у полі і гародзе, каб з зямлі не выраслі васіліскі; шмат аваднёў – да добрага ўраджаю; моцная раса – таксама азначала добры ўраджай сёлета.