3 чэрвеня па народным календары імяніны ў Алены, Кірыла, Канстанціна, Міхаіла, Хведара, Яраслава. У даўнейшыя часы людзі называлі гэты дзень Алена Лёнасейка, бо сяўбу хлябоў завяршалі, пачыналі сеяць лён. Апраналі чыстае адзенне, каб і лён вырас чысты. У кашолку з насеннем клалі вараныя яйкі, якія, прыехаўшы на ніву, сейбіт падкідаў угару, каб лён быў высокі, з буйнымі галоўкамі.
Былі такія прыкметы: калі ў гэты дзень непагадзь, то і восень будзе непагодлівай; калі дождж з градам, то будзе снег 3 снежня.