2 чэрвеня па народным календары імяніны ў Аляксандра, Аляксея, Уладзіміра, Івана, Мікіты, Цімоха. У народзе гэты дзень называлі Фалалей Агурочнік, таму што ў многіх раёнах саджалі агуркі: "Прыйшоў Фалалей, дасейвай агуркі хутчэй". Раней казалі, што да гэтага дня няма лета, але пасля яго ўжо не бывае зімы.
Былі такія прыкметы: шмат шышак на елках – да ўраджаю агуркоў; пчолы лётаюць вялікім роем – будзе дождж, лётаюць па адной – будзе суха; калі раніцай шмат расы, то наступны дзень будзе халодным.