1 чэрвеня па народным календары імяніны ў Аляксандра, Анастасіі, Андрэя, Антона, Валянціна, Васіля, Віктара, Георгія, Рыгора, Змітра, Івана, Ігната, Карнілы, Максіма, Мацея, Мітрафана, Міхаіла, Мікалая, Алега, Ануфрыя, Паўла, Сяргея. У некаторых мясцінах лічылася, што менавіта сёння трэба загаворваць зямлю ад усякага ліха: непагоды, суроцаў і шкоднікаў.
На гэты дзень у нашых продкаў было некалькі прыкмет. Калі ідзе дождж, лета будзе цёплым, а калі холадна – наступныя 40 дзён будуць халоднымі. Сачылі таксама за крумкачамі: калі яны ўсе садзяцца дзюбамі ў адзін бок – будзе моцны вецер.