31 мая па народным календары імяніны ў Аляксандра, Андрэя, Багдана, Васіля, Давіда, Дзяніса, Іраклія, Клаўдзіі, Крысціны, Льва, Макара, Матроны, Міхаіла, Паўла, Пятра, Сямёна, Фаіны, Фядота, Хведара, Юл'яна, Юліі. Гэты дзень старыя людзі звязвалі з дубам – дрэва было сімвалам магутнасці, чысціні, славы і веры. "Калі на Хвядота на дубе верхавіна з апушкай, то будзеш мераць авёс кадушкай".
Былі такія прыкметы: калі дуб пазелянеў раней за ясень, то лета будзе засушлівым; калі ад зямлі падымаецца пар, будзе дождж; сінія хмары на небе – будзе моцны вецер; калі месяц ясны – лета будзе вельмі сухім.