30 мая па народным календары імяніны ў Адрыяна, Афанасія, Давіда, Еўдакіі, Еўфрасінні, Сцяпана, Юніі. Лічылася, што ў гэты час з'яўляецца вялікая колькасць змей, таму стараліся асцярожна хадзіць у лясы і палі. З гэтага дня пачыналі абганяць бульбу.
Паўночны вецер 30 мая прарочыў халоднае лета – так меркавалі нашы продкі. Таксама лічылі, што якое сёння надвор'е, такім і лета будзе.