28 мая па народным календары імяніны ў Змітра, Макара, Памфіла, Пахома. "Пахом павее цяплом", – казалі людзі ў гэты дзень у старыя часы. 28 мая амаль усюды дазвалялася рабіць усё, што заўгодна. Увогуле гэты дзень лічыўся агародным святам. Людзі працягвалі сеяць агуркі, бо верылі, што "Пахом носіць агуркі мяхом".
У ранейшыя часы прыкмецілі: калі ў гэты дзень цёпла – усё лета будзе цёплае. Яшчэ старыя людзі лічылі: калі сёння ўсход сонца чырвоны, летам будзе шмат навальніц.