27 мая па народным календары імяніны ў Аляксандра, Івана, Лявонція, Макара, Максіма, Марка, Мікіты, Пятра, Ціхана. Сідар Агурочнік – такая назва ў гэтага дня была некалі ў народзе. Людзі сёння садзілі агуркі і сеялі лён. Па дні Сідара Агурочніка меркавалі, які будзе ўраджай агуркоў: увесь дзень ясны, то чакай добрага ўраджаю.
Была яшчэ і такая прыкмета: калі на Сідара дзьмуць паўночныя вятры, то лета хутчэй за ўсё будзе дажджлівае.