26 мая па народным календары імяніны ў Аляксандра, Васіля, Георгія, Глікерыі (Лукер'і), Ягора, Аўхіма, Ірыны, Макара, Сяргея, Тараса, Юрыя. Старыя людзі называлі гэты дзень Лукер'я Камарніца, таму што лічылі, што менавіта сёння з'яўляюцца камары. А раз яны ўжо пачалі лётаць – прыйшоў час сеяць жыта. Казалі так: калі камароў няма, то аўса і травы не будзе. Таксама нашы продкі ў гэты час працягвалі збіраць гаючыя травы.
Раней былі такія прыкметы: шмат камароў у гэты дзень – ураджай будзе багаты; з'явілася шмат мошак – у лесе будзе багата грыбоў.